10 студзеня часткі Менску і Віцебску застануцца без ацяплення і гарачай вады


У Віцебску 10 студзеня ў частцы гораду будуць адключаныя ацяпленне і гарачая вада. Пра гэта паведамілі ў «Віцебскэнерга».

Рамонтныя працы ў Віцебску.
Фота: vitebsk.energo.by

Без ацяплення і гарачай вады з 07:30 да 20:00 застануцца некаторыя жылыя дамы па праспекце Перамогі, вуліцах Чкалава, Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, а таксама размешчаныя тамсама чатыры крамы, адміністрацыйны будынак і царква.

Адключэнне выкліканае неабходнасцю ліквідацыі дэфекту трубаправоду.

«Уцечка цепланосбіту была своечасова знойдзена персаналам Віцебскага раёну цеплавых сетак, ажыццёўлена дэфектоўка пашкоджанага ўчастка, а таксама выкананыя падрыхтоўчыя мерапрыемствы для арганізацыі ліквідацыі дэфекту з мэтай мінімізацыі часу адсутнасці цепланосбіта ў спажыўцоў», – заявілі ў ведамстве.

Там адзначылі, што да ліквідацыі дэфекту прыступаюць, калі «ў рэгіёне спалі моцныя маразы».

Таксама ацяпленне і гарачую ваду адключаць у менскім мікрараёне Малінаўка. Без іх застануцца жылыя дамы, дзіцячыя садкі, школы, крамы і адміністрацыйныя будынкі па вуліцах Громава, Ясеніна, Рафіева і Слабадской.

Адключэнне таксама звязанае з неабходнасцю рамонтных работ, піша «Менскэнерга».

Hавiны
У класах да +8 °С, але заняткаў не адмяняюць. На Меншчыне школа засталася без ацяплення
2024.01.08 15:34

У адным з раёнаў Менскай вобласці школа не ацяпляецца ўжо некалькі дзён пасля нядаўняй аварыі на мясцовай кацельні. У выніку дзеці і настаўнікі вымушаныя сядзець на ўроках у куртках, бо тэмпература ў класах складае ад +6 да +8 °С.

Чыноўнікі не дазволілі адмяніць заняткі, каб «не парушаць навучальнага працэсу». Праўда, у школе скарацілі час пераменаў паміж урокамі, каб дзеці пайшлі дадому крыху раней.

Hавiны
У Лідскім раёне абваліўся мост. Двое чалавек у рэанімацыі
2024.01.08 13:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў