Расейскія ўлады заявілі, што рух праз Крымскі мост часткова адноўлены


Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў паведаміў, што рух аўтатранспарту па Крымскім мосце аднавіўся.

«На гэты момант рух адкрыты для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў з праходжаннем поўнай працэдуры агляду», – заявіў Аксёнаў.

Фуры на мост не прапускаюць – кіроўцам прапаноўваецца выкарыстоўваць Керчанскую паромную пераправу.

Віцэ-прэм’ер Расеі Марат Хуснуллін паабяцаў, што грузавікі праз крымскі мост пусцяць праз содні. Ён таксама заявіў, што рух па чыгуначных шляхах нібыта ўжо цалкам адноўлены.

Тым часам, Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб узмацненні захадаў абароны транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў». Згодна з гэтым дакументам, на ФСБ ускладаюцца паўнамоцтвы па абароне транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў, электрасеткавага энергетычнага моста і магістральнага газаправода.

Hавiны
Украінскія медыі паведамляюць, што выбух на Крымскім мосце быў арганізаваны СБУ
2022.10.08 17:12

Нагадаем, на Крымскім мосце раніцай 8 кастрычніка адбыўся выбух. Праз выбух былі разбураныя тры пралёты аўтамабільнай часткі моста, а таксама загарэўся цягнік з цыстэрнамі на чыгуначнай частцы. Следчы камітэт Расеі сцвярджае, што ў выніку здарэння загінулі тры чалавекі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў