Следчы камітэт Расеі: Пры выбуху на Крымскім мосце загінулі трое


Пры выбуху на Крымскім мосце загінулі тры чалавекі. Аб гэтым са спасылкаю на Следчы камітэт Расеі паведамляе «Інтэрфакс». На мосце пачалося абследаванне чыгуначнай інфраструктуры. 

Пачалося абследаванне і аднаўленне чыгуначнай інфраструктуры на Крымскім мосце.
Фота: Сяргей Мальгаўка / ТАСС / interfax.ru

Следчы камітэт Расеі (СКР) паведаміў аб гібелі двух мужчынаў і жанчыны пры выбуху на Крымскім мосце. «Гэта, як мяркуецца, пасажыры легкавога аўтамабіля, які быў побач з грузавіком, які падарваўся», – гаворыцца ў паведамленні ведамства. Целы загінулых паднятыя з вады, іхныя асобы высвятляюцца.

Апроч таго, СКР паведаміў некаторыя звесткі пра грузавік, што ўзарваўся на мосце: «У межах расследавання следчыя СК Расеі таксама ўстанавілі звесткі грузавога аўтамабіля і яго ўласніка. Гэта жыхар Краснадарскага краю». На месцы ягонага жыхарства пачатыя ўжо следчыя дзеянні, вывучаецца маршрут руху аўтамашыны і адпаведная дакументацыя.

Тым часам, «Крымская чыгунка» (КЧ) паведамляе, што на Крымскім мосце пачалося абследаванне і аднаўленне чыгуначнай інфраструктуры. «Цяпер, пасля лакалізацыі і ліквідацыі ўзгарання, праводзіцца абследаванне і аднаўленне чыгуначнай інфраструктуры. Да абследавання і рамонтных работаў прыцягнутыя ўсе неабходныя сілы і сродкі, на абʼекце працуюць профільныя спецыялісты», – гаворыцца ў тэлеграм-канале кампаніі.

Абноўлена
Шкода ад разбурэння Крымскага моста ацэненая на 500 мільёнаў расейскіх рублёў. Але гэта яшчэ не ўсё
2022.10.08 14:32

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў