Францыя плануе запусціць вытворчасць вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Украіны


Урад Францыі разлічвае, што шэраг французскіх вытворцаў зброі пачнуць вырабляць неабходную вайсковую тэхніку непасрэдна на ўкраінскай тэрыторыі, каб дапамагчы Украіне ў вайне супраць Расеі. Пра гэта заявіў міністр абароны Сэбаст’ен  Лекарню, паведамляе Reuters.

«Тры французскія кампаніі будуць наладжваць партнёрскія адносіны з украінскімі кампаніямі, у прыватнасці ў сектарах вытворчасці беспілотнікаў і наземнай тэхнікі, каб вырабляць запасныя часткі на ўкраінскай зямлі, а ў будучыні, магчыма, і боепрыпасы», – сказаў ён.

«Ідэя ў тым, каб запусціць першыя вытворчыя адзінкі ўжо гэтым летам», – дадаў Сэбаст’ен  Лекарню.

Ён намякнуў, што ў лік кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце, увойдзе вытворца танкаў KNDS – холдынгавая структура, адукаваная французскай Nexter і нямецкай Krauss-Maffei-Wegmann, піша Reuters.

Напярэдадні, 7 сакавіка, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прыняў у Елісейскім палацы ўсіх лідараў апазіцыйных партыяў напярэдадні абмеркавання ў парламенце двухбаковага дагавора аб гарантыях бяспекі для Украіны.

Лідары апазіцыі па выніках сустрэчы адзначылі, што прэзідэнт настроены рашуча. Як паведамляе RFI, першы сакратар Камуністычнай партыі Францыі Фабʼен Русель растлумачыў, што, паводле слоў прэзідэнта, у дачыненні да Расеі больш не існуе «ніякіх абмежаванняў» і «ніякіх чырвоных ліній». Марын Тандэлье, лідарка французскіх зялёных, выказала занепакоенасць тым, што кіраўнік дзяржавы дэманструе «адсутнасць межаў» перад абліччам «варʼяцтва Уладзіміра Пуціна», «у якога ёсць ядравая зброя».

Аналітыка
Мэсідж Крамлю. Выпраўленне войскаў ва Украіну можа стаць для ЕЗ немінучым
2024.02.27 19:29

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў