ЕАБР: У Беларусі сканчаецца перыяд высокіх тэмпаў аднаўленчага росту


Еўразійскі банк развіцця чакае заканчэння перыяду высокіх тэмпаў аднаўленчага росту. Пра гэта, паводле экспертаў ЕАБР, сведчыць «запаволенне тэмпаў росту крэдытавання».

Нацыянальны банк Беларусі.
Фота: sb.by

Аналітыкі адзначылі, што ў Беларусі замарудзіліся тэмпы крэдытавання: крэдытны партфель банкаў у рублях вырас на 1,5 % месяц да месяца ў лістападзе 2023 года пасля 3,4 % м/м у кастрычніку і 3,8 % м/м у верасні.

«Галоўнаю прычынаю сталася зніжэнне прыросту крэдытавання карпаратыўнага сектару: аб’ём запазычанасці вырас на 1 % м/м у лістападзе пасля росту на 4,2 % м/м у кастрычніку і 5 % м/м у верасні», – заявілі ў ЕАБР.

Пры гэтым тэмпы росту крэдытавання насельніцтва склалі 2 % месяц да месяца, што прыкладна адпавядае хуткасці прыросту крэдытнага партфеля за папярэднія два месяцы.

На думку экспертаў, запаволенне тэмпаў росту крэдытавання карпаратыўнага сегменту можа сведчыць пра заканчэнне перыяду высокіх тэмпаў аднаўленчага росту.

Еўразійскі банк чакае рост ВУП на ўзроўні 2 % у 2024 годзе.

Даследчы цэнтр BEROC у кастрычніку 2023 года апублікаваў макрапрагноз для Беларусі налета. Аналітыкі мяркуюць, што рост эканомікі істотна запаволіцца, рубель патаннее да кошыка валютаў на 8–9 %, крэдыты крыху падаражэюць, а інфляцыя паскорыцца да 9,3 %.

Агляд
«Назапашванне інфляцыйнага навеса». Эканамісты папярэдзілі пра пагрозу рэзкага росту цэнаў у Беларусі
2023.09.27 16:51

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў