Кіраўнік прафсаюзаў абвінаваціў Міжнародную арганізацыі працы ў фальсіфікацыях


Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда заявіў, што Міжнародная арганізацыя працы (МАП), якая выступае за ўвядзенне дадатковых санкцыяў супраць уладаў Беларусі, займаецца «маніпуляцыямі і фальсіфікацыямі».

Міхаіл Орда.
Фота: 1prof.by

Кіраўнік прадзяржаўнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаіл Орда лічыць, што сёння ў Беларусі для працоўных створаныя спрыяльныя ўмовы. Людзі, паводле прадстаўніка арганізацыі, далучаюцца да ФПБ, у якой ужо больш за 90 % працаўнікоў краіны. Таксама Міхаіл Орда лічыць, што МАП спрабуе абвінаваціць улады Беларусі ў тым, што нібыта людзі не маюць магчымасці аб’яднацца ў прафсаюзы і заключаць калектыўныя дамовы.

Старшыня ФПБ не распавёў, што прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў цяпер за кратамі. А дзейнасць незалежных прафсаюзаў у Беларусі забароненая і крыміналізаваная ўладамі. Таму санкцыі краіны Захаду, сябры МАП уводзяць менавіта за парушэнні правоў працоўных, правоў чалавека.

У Жэневе цяпер праходзіць штогадовая сесія Міжнароднай канферэнцыі працы МАП. Прадстаўнікі рабочых разглядаюць шырокі спектр пытанняў, у тым ліку і правы працоўных.

Аб’ектыў
Чым пагражае Лукашэнку суўдзел у генацыдзе ўкраінцаў?
2023.04.28 22:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў