Серыял «Працэсы» на прэстыжнай міжнароднай канферэнцыі INPUT 2024


Міні-серыял «Працэсы», зроблены «Белсатам» прайшоў адбор на паказ на сусветнай медыя-канферэнцыі INPUT, сёлета яна пройдзе 5-9 траўня ў Чарльстане, Паўднёвая Караліна, ЗША.

«Працэсы» – першы арыгінальны серыял «Белсату». Ён складаецца з чатырох эпізодаў, кожны з якіх распавядае пра той ці іншы бок рэпрэсіўнага апарату Беларусі. Сама назва адсылае да працэсаў, якія зараз адбываюцца там – палітычных, грамадзкіх і судовых, – у фільме беларуская дзяржава выглядае як брутальная, так і гратэскная. Стваральнікі серыялу – Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй.

У гэтым годзе медыя-канферэнцыю INPUT арганізуюць South Carolina ETV і South Carolina Public Radio, якія базуюцца ў Чарльстане, ЗША. Серыял «Белсату» увайшоў у лік 78 самых цікавых праграм з 23 краінаў па выніках адбору міжнароднага журы. Акрамя «Працэсаў» будуць прадстаўленыя яшчэ два фільма з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – рэаліці-шоў з Польшчы «Kamper Polska» («Аўтадом Польшча» – калі перакладаць назву даслоўна, – заўв. «Белсат») вытворчасці TVP і эстонскі серыял «Kuidas meist said sõdurid» – «Як мы сталі салдатамі», пра добраахвотнікаў, якія служаць у тэрытарыяльнай абароны гэтай краіны.

INPUT зʼяўляецца найбуйнейшай і адной з самых важных медыя-канферэнцыяй у свеце. Яе арганізуюць ужо 40 гадоў.

Інтэрв’ю
«Яны хоць і абсурдныя, але рэальныя». Акторы «Працэсаў» расказалі пра свае ролі – амапаўца і ягонай жонкі
2023.11.27 15:48

belsat.eu

Стужка навінаў