Каля 40 гадоў, адукаваная, актыўная. Белстат паказаў сярэднестатыстычны вобраз беларускі


Беларускі ўсё пазней уступаюць у шлюб і нараджаюць дзяцей, але гэтак жа часта, як і мужчыны, працуюць кіраўнікамі. Пра гэта Белстат распавёў у статыстычным аглядзе да 8 сакавіка. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

На пачатак 2023 года ў Беларусі пражывалі 4,95 млн жанчын, або 53,8 % ад агульнай колькасці насельніцтва.

Колькасць дзяўчат у Беларусі. Крыніца: Белстат

На 1000 мужчынаў прыпадала 1165 жанчын. Разрыў шмат у чым атрымліваецца за кошт таго, што сярод людзей ва ўзросце з 65 гадоў жанчын амаль удвая больш, чым мужчынаў.

Колькасць жанчын на 1000 мужчынаў у залежнасці ад узросту. Крыніца: Белстат

Паводле дадзеных перапісу 2019 года, 84,8 % жанчын у краіне паводле нацыянальнасці – беларускі, 79,1 % – жывуць у горадзе.  Сярэдні ўзрост жанчын у Беларусі – 43,6 года. Вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць 56,9 % жанчын.

У 2023 годзе займаліся спортам у вольны час – 28,9 %, мелі зносіны ў сацсетках – 91,5 %, аказвалі валанцёрскую дапамогу жывёлінам – 53,9 % беларусак.

Шлюб і дзеці

У 2023 годзе ў Беларусі ў шлюб уступілі 56 044 жанчыны. З іх упершыню – 34 992. Кожная трэцяя жанчына выйшла замуж ва ўзросце з 20 да 24 гадоў.

592 жанчыны стварылі шлюбны саюз ва ўзросце 65 гадоў і старэйшым. З іх 42 – упершыню.

Беларускі ўсё пазней выходзяць замуж. Калі ў 2000 годзе ў першы шлюб уступалі ў сярэднім ва ўзросце 22,8 года, то ў 2023 годзе – у 26,5 года. Паўторна выходзілі замуж у 2000 годзе ў сярэднім у 36,7 года, а ў 2023 годзе – у 39,8 года.

Сярэдні ўзрост пры нараджэнні дзіцяці да 2023 года – 30 гадоў, а пры нараджэнні першынца – 27 гадоў.

Карʼера

У 2023 годзе ўзровень занятасці жанчын ва ўзросце з 15 да 74 гадоў склаў 63,4 %. Сярод усіх занятых дадатковая праца была ў 69,8 % жанчын. Акрамя таго, амаль 20 % жанчын, старэйшых за працаздольны ўзрост, працягваюць працаваць.

Узровень занятасці жанчын у Беларусі. Крыніца: Белстат

У 2023 годзе кожны другі кіраўнік у краіне – жанчына.

Паводле сфераў дзейнасці больш за ўсё жанчын працуюць у ахове здароўя і адукацыі, а менш за ўсё – у горназдабыўчай прамысловасці і будаванні.

Доля жанчын у сферах эканамічнай дзейнасці Беларусі. Крыніца: Белстат

Сярод працоўных жанчын у 2023 годзе 42,1 % мелі вышэйшую адукацыю, 26,6 % – сярэднюю спецыяльную і 19,7 % – прафесійна-тэхнічную.

Працоўныя жанчыны ва ўзросце з 20 да 49 гадоў найчасцей маюць адное дзіця – 54,8 %. Двое дзяцей у 34,9 %, а трое – у 10,3 %.

Hавiны
Статыстыка да 8 сакавіка: з 2020 года «крыміналкамі» за палітыку пакараныя 1030 жанчын
2024.03.05 18:56

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў