З’явіўся народны электронны каляндар беларускіх падзей. Як карыстацца?


ByProsvet запусціў электронную версію свайго гістарычнага календара «Кожны дзень». Штодзённы каляндар з гістарычнымі падзеямі Беларусі на беларускай мове можна проста дадаць у свой гугл-каляндар ці ў любую іншую каляндар-прыладу.

Вокладка календара «Кожны дзень».
Фота: ByProsvet / Telegram

Як паглядзець і карыстацца?

Стваральнікі календара падрыхтавалі інстукцыю:

  1. Прагледзець сам каляндар можна па спасылцы;
  2. Каб дадаць яго ў свой гугл-каляндар, унізе справа націсніце плюсік каля надпісу «GoogleКаляндарь»;
  3. Каб дадаць у іншую каляндар-прыладу, запампуйце файл календара па гэтай спасылцы.

Каляндар, які дададзены ў гугл-каляндар, будзе аўтаматычна абнаўляцца, калі стваральнікі будуць дадаваць новыя падзеі. Для іншых каляндар-прылад спатрэбіцца абнаўляць самастойна, пампуючы файл каляндара нанова.

«Гугл-каляндар надзейна захоўвае дадзеныя сваіх карыстальнікаў, таму дадзеныя тых, хто дадасць да сябе наш каляндар, не даведаемся нават мы. Але праз меры бяспекі мы раім беларусам, што знаходзяцца ў краіне, не дадаваць сабе гэты каляндар, бо пры даглядзе тэлефону гэта можа выклікаць пытанні да вас. Беражыце сябе», – адзначае ByProsvet.

Таксама праект прапаноўвае беларусам далучацца да стварэння агульнага беларускага народнага календара.

«Запрашаем вас напоўніць каляндар тымі падзеямі беларускай гісторыі, пра якія на вашую думку важна памятаць! Кожны можа стаць часткай нашай агульнай справы, паўплываць на напаўненне календара, пакінуць у ім свой след», – працягвае ByProsvet.

Прапановы гістарычных падзей можна дасылаць праз тэлеграм-бот: @by_prosvet_feedback_bot.

Hавiны
Аб’яднаны пераходны кабінет распрацаваў каляндар з беларускімі святамі і памятнымі датамі
2023.12.30 12:26

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў