На першым энергаблоку БелАЭС пачаўся рамонт


Першы энергаблок БелАЭС выведзены ў чарговы планава-папераджальны рамонт, паведамляе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: Белсат

Такі рамонт праводзіцца на атамных станцыях штогод, каб забеспячыць надзейнасць функцыянавання абсталявання і тэхналагічных сістэмаў, зазначае Мінэнерга.

Падчас рамонту на першым энергаблоку БелАЭС будзе выкананая частковая перазагрузка свежага ядравага паліва ў рэактар, праведзеная рэвізія абсталявання рэактарнай сістэмы, турбагенератару, галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання і тэхналагічных сістэмаў. Спецыялісты таксама правядуць кантроль металу і дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання. Будзе рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на падвышэнне надзейнасці і эфектыўнасці працы энергаблоку.

Аб’ектыў
Ці ёсць сэнс у слуханнях аб запуску другога энергаблоку АЭС?
2023.09.08 22:32

Першы энергаблок БелАЭС быў выведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. З моманту яго ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму 3 лістапада 2020 года БелАЭС выпрацавала каля 20 мільярдаў кВтч электраэнергіі.

29 верасня на БелАЭС пачалося комплекснае выпрабаванне абсталявання другога энергаблоку.

У эколагаў з самага пачатку працы БелАЭС узнікаюць пытанні наконт яе бяспекі. Таксама занепакоеныя суседнія дзяржавы. Так, Літва неаднойчы заклікала Беларусь прыпыніць эксплуатацыю АЭС праз дэфекты. Электрастанцыю прасілі не эксплуатаваць да таго часу, пакуль не будуць уладкаваныя ўсе пытанні ядравай бяспекі.

Міністэрства замежных справаў Літвы накіравала Міністэрству замежных справаў Беларусі ноту. У дакуменце Вільня патрабуе ад Менску не эксплуатаваць другога энергаблоку, паколькі ядравая бяспека, экалагічныя стандарты і патрабаванні не выконваюцца.

Тэлеграм-канал «сПокойный Островец» паведамляў са спасылкай на ўласныя крыніцы, што  другі энергаблок Беларускай АЭС быў запушчаны з больш як 12 500 дэфектамі.

Hавiны
«Росатам» гатовы дапамагчы з будаўніцтвам другой АЭС у Беларусі
2023.09.02 19:22

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў