На БелАЭС распачалося выпрабаванне абсталявання другога энергаблоку


На БелАЭС распачалося комплекснае выпрабаванне абсталявання другога энергаблоку, паведамляе Міністэрства энергетыкі Беларусі. Дазвол быў выдадзены напярэдадні «Дзяржатамнаглядам».

БелАЭС. Крыніца: Minenergo_by / Telegram

Гэтае выпрабаванне – апошні этап досведна-прамысловай эксплуатацыі другога энергаблоку. Цягам 15 содняў ён будзе працаваць у бесперапынным рэжыме на намінальнай магутнасці 100 %.

Выпрабаванне павінна пацвердзіць адпаведнасць тэхналагічных сістэмаў, асноўнага і дапаможнага абсталявання блоку праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.

Аб’ектыў
Ці ёсць сэнс у слуханнях аб запуску другога энергаблоку АЭС?
2023.09.08 22:32

8 верасня «Дзяржатамнагляд» правёў слуханні аб запуску другога энергаблоку АЭС у Астраўцы.  Экалагічныя арганізацыі заклікалі прыпыніць усе працы прынамсі да часу, пакуль не будуць пераадоленыя праблемы з першым энергаблокам.

3 лістапада 2020 года адбылося першае ўключэнне першага энергаблоку АЭС у энергасістэму. Першае ўключэнне ў сетку другога энергаблоку БелАЭС адбылося 13 траўня 2023 года. Агулам станцыя за час актыўнасці выпрацавала 18,5 млрд кВт/ч.

Літва неаднойчы заклікала Беларусь прыпыніць эксплуатацыю АЭС праз дэфекты. Электрастанцыю прасілі не эксплуатаваць да таго часу, пакуль не будуць вырашаныя ўсе пытанні ядравай бяспекі.

Міністэрства замежных справаў Літвы накіравала Міністэрству замежных справаў Беларусі ноту. У дакуменце Вільня патрабуе ад Менску не эксплуатаваць другога энергаблоку, паколькі ядравая бяспека, экалагічныя стандарты і патрабаванні не выконваюцца.

Hавiны
«Росатам» гатовы дапамагчы з будаўніцтвам другой АЭС у Беларусі
2023.09.02 19:22

Літва таксама нагадвае, што «Беларусь не выканала рэкамендацыі экспертаў Еўрапейскай групы рэгулятараў ядравай бяспекі (ENSREG), не вырашае ўзнятых Літвой пытанняў, якія датычаць сейсмічных аспектаў, размяшчэння ў Беларусі сховішчаў і пахаванняў радыеактыўных адкідаў і выкарыстанага ядравага паліва, магчымых экалагічных праблемаў, звязаных з выкарыстаннем водаў ракі Вяллі для ахаладжэння рэактараў Беларускай АЭС».

Тэлеграм-канал «сПокойный Островец» паведамляў са спасылкай на ўласныя крыніцы, што  другі энергаблок Беларускай АЭС быў запушчаны з больш як 12 500 дэфектамі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў