Міністэрства адукацыі плануе скараціць набор абітурыентаў у менскія ВНУ


Набор абітурыентаў у сталічныя ВНУ будзе скарачацца, а ў рэгіянальныя – наадварот, падтрымлівацца. Пра гэта на калегіі камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму 5 сакавіка распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Студэнты каля хімічнага факультэту БДУ.
Фота: Белсат

Адначасова са скарачэннем набору ў ВНУ, сёлета павялічыцца колькасць месцаў ва ўстановах для атрымання сярэднеспецыяльнай адукацыі.

Таксама плануецца зменшыць колькасць платных месцаў у ВНУ і павялічыць – бюджэтных.

«Медалісты маюць проста беспрэцэдэнтныя магчымасці – паступленне ў ВНУ без экзаменаў, у сталічныя – на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, – зазначыў Іванец. – Сёлета мы пашырылі пералік. Раней шмат у чым гэта былі спецыяльнасці, непапулярныя ў абітурыентаў. Мы змяняем падыходы і паварочваемся тварам да маладых людзей».

Hавiны
Лукашэнка даручыў «ператрэсці ВНУ»
2024.02.13 14:45

Раней міністр адукацыі Беларусі прапанаваў у некалькі разоў падвысіць памер кампенсацыі за неадпрацоўванне размеркавання па сканчэнні ВНУ. Такія захады, на думку чыноўніка, мусяць паспрыяць замацаванню кадраў на працоўных месцах.

На нарадзе ў Менску 13 лютага Лукашэнка даручыў стварыць працоўную групу і «ператрэсці ВНУ». Ён назваў дасягненнем тое, што ў вышэйшай адукацыі ў Беларусі «захавалі найлепшыя савецкія традыцыі», аднак паскардзіўся, што не ўсім маладзёнам нашыя ВНУ падабаюцца, што студэнты едуць вучыцца за мяжу.

Hавiны
У Беларусі хочуць падвысіць памер выплаты за адмову адпрацоўваць размеркаванне
2024.02.14 08:59

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў