Як глядзець, чытаць і слухаць «Белсат»


Мы зрабілі падбор варыянтаў, дзякуючы якім можна глядзець, чытаць і слухаць «Белсат» – тэлебачанне вольных беларусаў.

ГЛЯДЗІЦЕ Ў ІНТЭРНЭЦЕ

«Белсат» можна глядзець праз спадарожнік ды інтэрнэт.

У інтэрнэце: у наўпроставым эфіры на сайце і на YouTube.

У дадатку Belsat Smart для тэлевізараў з Android, Samsung i LG.

У дадатку «Белсат ТВ» для смартфонаў і таблетаў з Android I IOS, дзе можна не толькі глядзець жывы эфір, але чытаць самыя свежыя навіны і дасылаць нам паведамленні, навіны, фота і відэа.

YOUTUBE

 

На YouTube мы маем 13 тэматычных каналаў:

САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ

«Белсат» мае акаўнты ўва ўсіх сацыяльных сетках.

ГЛЯДЗІЦЕ ПРАЗ СПАДАРОЖНІК

Прымаць «Белсат» можна праз спадарожнікі «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»).

ПРЫЁМ «БЕЛСАТУ» СА СПАДАРОЖНІКАЎ:

«Астра 4А» частаты 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбраць АЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў.

Праграму тэлеканалу можна пабачыць таксама ў польскай кабельнай сетцы «Vectra».

Усе зацікаўленыя аператары кабельных сетак могуць трансляваць канал на ўмовах бясплатнай ліцэнзіі.

Стужка навінаў