Каля Гомля перавярнулася маршрутка, пацярпелі пяць чалавек


Пяцёра чалавек пацярпелі ў ДТЗ з маршрутным таксі ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.

Аварыя з маршрутным таксі ў Рагачоўскім раёне.
Фота: pressmvd / Telegram

Аварыя адбылася 4 чэрвеня апоўдні на 191-м км аўтадарогі М5 Менск – Гомель. 36-гадовы кіроўца «Mercedes» не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, дзе аўта некалькі разоў перакулілася. Кіроўца і 4 пасажыры векам ад 29 да 42 гадоў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, іх даставілі ў шпіталь.

На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група, ратавальнікі і медыкі. Устанаўліваюць прычыну здарэння.

Аварыя з маршрутным таксі ў Рагачоўскім раёне.
Фота: pressmvd / Telegram
Аварыя з маршрутным таксі ў Рагачоўскім раёне.
Фота: pressmvd / Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў