У Беларусі пачаўся сезон кляшчоў. Ужо ёсць пацярпелыя


У Менску ўжо зарэгістраваны першы ўкус кляшча – 26 лютага. Інсэкты становяцца актыўнымі пры тэмпературы паветра вышэй за +5 °C, а на травень – чэрвень і жнівень – верасень прыпадае перыяд іх павышанай актыўнасці, распавядае доктар-эпідэміёлаг Менскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Вольга Семіжон.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

«Сёлета ў сталіцы першы ўкус кляшча зарэгістраваны ў лесапаласе каля 10-га шпіталю», – кажа Вольга Семіжон.

Кляшчы пераносяць небяспечныя інфекцыі, напрыклад, клешчавы энцэфаліт або хваробу Лайма. У некаторых выпадках укус кляшча можа прывесці да смерці. Таму варта падумаць аб засцярозе.

Ад клешчавага энцэфаліту можна зрабіць прышчэпку. Таксама можна карыстацца сродкамі абароны ў выглядзе мазяў і спрэяў.

Падчас шпацыраў у парках лепш выбіраць шырокія пешаходныя сцежкі і пазбягаць зараснікаў кустоў. У лес не забывайце галаўнога ўбору і адзення з доўгім рукавом. Штаны варта заправіць у абутак.

Правярайце, не ўкусіў ці вас клешч. Калі гэта адбылося, лепш аператыўна звярнуцца да доктара-інфекцыяніста, асабліва калі клешч паспеў прысмактацца. Пры самастойным выдаленні кляшча месца ўкусу трэба апрацаваць сродкам са спіртам, а таксама звярнуцца да лекара для прызначэння прафілактычных прэпаратаў.

Hавiны
У Беларусі на 40% вырасла захворванне на хваробу Лайма
2023.08.13 20:08

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў