«Колькі гэта можа працягвацца?» У жыхароў Хойнікаў з-пад кранаў цячэ бруд


У Хойніках людзі больш за месяц скардзяцца на брудную ваду. Мяркуючы з фотаздымкаў, якімі дзеляцца гараджане, калі ў вадзе проста іржа – гэта яшчэ «пашанцавала». У некаторых вада выглядае як кава з пяском. Чыноўнік адказаў, у чым рэч.

Вада, якая цячэ ў дамах у Хойніках. Крыніца: «Хойники на связи» / Telegram

З пачатку лютага ў тэлеграм-канале «Хойники на связи» скаргі пачалі з’яўляцца ўсё часцей.

«Колькі гэта можа працягвацца??? За студзень дзве заяўкі было пададзена. На Калесніка * *  ўжо цэлы месяц ідзе брудная вада, што гарачая, што халодная, калі будуць прынятыя меры?!» – абураюцца ў мясцовым чаце.

Яшчэ людзі скардзяцца, што ім даводзіцца марнаваць шмат грошай, каб проста папіць вады.

Выданне «Хойніцкія навіны» даведалася ў чыноўнікаў, у чым праблема і калі яе развяжуць.

«Аб праблеме з няякаснаю вадою, безумоўна, ведаю. Адсочваю ўсе звароты ў тэлеграм-канале „Хойники на связи”. Усе адрасы, адкуль паступілі звароты наконт гэтага пытання, у мяне на кантролі, – кажа Анатоль Гура, намеснік старшыні райвыканкаму, які курыруе сферу камунальнай службы. – Больш за тое, я пастаянна на сувязі са спецыялістамі філіялу „Водаканалу”, каб у рэжыме рэальнага часу ведаць, як там развязваюць пытанне».

Праблема – у няякаснай працы старой станцыі абезжалезвання, мяркуе чыноўнік:

«Найбліжэйшымі днямі выводзім яе з эксплуатацыі, а наўзамен пачынае сваю працу новая. Ужо ўзятыя пробы вады, каб пры станоўчым выніку даць ёй пуск. Разлічваем, што менавіта гэта развяжа праблему з якасцю вады ў райцэнтры».

Аб’ектыў
Ва ўсёй Беларусі адбыліся адлучэнні вады і цяпла
2024.01.10 21:08

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў