Беларускі добраахвотнік, які загінуў на вайне ва Украіне, пасмяротна ўзнагароджаны медалём


Узнагароду «Хрест хоробрих» пасмяротна прызначылі беларускаму добраахвотніку Змітру Гансу Рубашэўскаму, які загінуў, абараняючы Украіну.

Узнагароду «Хрест хоробрих» пасмяротна прызначылі беларускаму добраахвотніку Змітру Гансу Рубашэўскаму, які загінуў, абараняючы Украіну. Маленькая дачка Змітра трымае медаль.
Фота: Аляксей Францкевіч, кіраўнік фонду «Вільна Білорусь».

Зміцер Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 года падчас выканання задання на Луганшчыне. Ён адзначыўся ў шматлікіх баях падчас вайны на ўсходзе Украіны ў 2015-м. Быў тройчы паранены, страціў вока. Яшчэ пры жыцці быў узнагароджаны званнем «Народны Герой Украіны».

Hавiны
Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік – Павел Горбач
2023.10.27 16:40

На фотаздымку – медаль Змітра трымае ягоная маленькая дачка. Здымак даслаў «Белсату» Аляксей Францкевіч – кіраўнік фонду «Вільна Білорусь».

Вядома як мінімум пра 36 беларускіх добраахвотнікаў, які загінулі з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Ва Украіне застаюцца прыкладна 700 добраахвотнікаў з Беларусі, якія ўдзельнічаюць у вайне на баку ЗСУ. Такія лічбы прыводзіць расейскай выданне «Известия» са спасылкай на аналітычную запіску Мінабароны РФ. Выданне заяўляе, што сапраўднасць дакументу пацвердзілі тры крыніцы ў вайсковым ведамстве.

Паводле звестак расейскага Міністэрства абароны, з пачатку вайны ва Украіну прыехалі больш за 12,7 тысячы добраахвотнікаў з 88 дзяржаў. З іх больш за 5,4 тысячы былі забітыя, а 5,3 тысячы вярнуліся назад. Паводле інфармацыі ведамства, цяпер ва Украіне застаюццаа 1940 замежных ваяроў. Нібыта з іх сфармаваныя чатыры пяхотныя батальёны па 300–400 чалавек кожны, а таксама батальёны спецыяльнага прызначэння.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў