Іспанскі візавы цэнтр у Менску павялічвае тэрмін разгляду дакументаў у тры разы


У Менску 21 чэрвеня аднавіў працу візавы цэнтр Іспаніі, аднак цяпер павялічвае тэрмін разгляду дакументаў да шасці тыдняў, паведамляе партал CityDog. Дагэтуль на разгляд дакументаў адводзілася 15 дзён.

Паведамленне аб падаўжэнні разгляду дакументаў на візы. Крыніца: citydog.io

Нагадаем, іспанскі візавы цэнтр перастаў прымаць кліентаў у сакавіку 2022-га, а ў красавіку і зусім заявіў аб сваім закрыцці. Прычынай назвалі непагашаныя запазычанасці цэнтру перад уласнікам офісу. Уладальнік памяшкання і візавы цэнтр некалькі разоў спрабавалі вырашыць пытанне, але беспаспяхова.

Праз гэта беларусам прыходзілася самім ездзіць у Маскву, каб там падаць дакументы ў консульства Іспаніі. Цяпер усе дакументы зноў можна падаваць у Менску, але на разгляд іх па-ранейшаму будуць вазіць у Маскву.

Таксама з моманту аднаўлення працы візавага цэнтру ў Менску злавіць «акенца» на падачу дакументаў стала практычна немагчыма.

Hавiны
Візавы цэнтр Іспаніі ў Менску аднавіў працу
2023.06.21 23:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў