Кнігі ініцыятывы VEHA «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак ад сёння можна набыць у краме Палацу Мастацтваў у Менску па вуліцы Казлова 3.
Кнігі «Дзявочы вечар» і «Апошні фотаздымак» складаюцца з архіўных фотаздымкаў вяселляў і пахаванняў. Стваральнікі кнігі тлумачаць выбар такім чынам: «Вяселле – гэта набыццё сацыяльнага статусу, а смерць – яго фінальная кропка. І тое, і другое зʼяўляюцца падставамі для агульнага збору сямʼі. Фатаграфія тут выкарыстана з практычнай мэтай, яна зʼяўляецца доказам ажыццяўлення пераходаў і дакументам памяці. Гэта два сакральных моманты, якія нашы продкі лічылі найважнейшымі вехамі ў жыцці. Мы стварылі гэтыя кнігі, каб захаваць рэтраспектыву 100 гадоў візуальнай гісторыі Беларусі».
АА belsat.eu