У Самарскай вобласці Расеі – спроба падарваць чыгуначны мост


У Самарскай вобласці была спроба падарваць мост праз раку Чапаеўку. Рух цягнікоў на перагоне Зорка – Чапаеўск прыпынілі.

Пашкоджаны мост праз раку Чапаеўку.
Фота: Mash / Telegram

А 5:55 паводле маскоўскага часу каля мосту пачуўся гук выбуху, як паведамляюць мясцовыя жыхары. Была спроба падарваць апору маста праз раку Чапаеўку, ці «незаконнае ўмяшальніцтва» ў працу чыгункі.

Бетонныя канструкцыі не пацярпелі, пашкоджаныя металаканструкцыі і агароджы. Чыгуначныя пуці засталіся цэлыя. Пацярпелых няма, паведамляюць расейскія тэлеграм-каналы.

Спецыялісты, якія прыехалі на месца здарэння, правяраюць, ці можа пераправа вытрымаць рух цягнікоў, які цяпер прыпынены.

Затрымліваюцца 5 цягнікоў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў