У Беларусі пачалі чарговае правяранне боегатовасці арміі


Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі даручыў распачаць чарговае правяранне баявой гатовасці Узброеных сілаў, паведамляе прэсавая служба Міністэрства абароны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Беларуская армія пачала на даручэнне Лукашэнкі чарговае правяранне боегатовасці. Гэтым разам вайскоўцы маюць намер вызначыць здольнасць камандзіраў кіраваць сваймі часткамі ў выпадку прывядзення іх у найвышэйшую ступень боегатовасці. Кіруе правяраннем Дзяржаўны сакратарыят Савету бяспекі.

Міністэрства абароны таксама папярэджвае, што падчас правяранняў запланаваны рух вайсковай тэхнікі, у сувязі з чым магчымае абмежаванне цывільнага транспарту на некаторых дарогах і мясцовасцях.

Абноўлена
Лукашэнка звярнуўся да народу. Галоўнае: ядравая зброя, новыя цэлі рэпрэсіяў, гандаль палітвязнямі
2023.03.31 11:50

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў