Апошні шлях караля бразільскага футболу. Як развітваліся з Пэле


Легендарны бразільскі футбаліст Эдсан Арантыс ду Насімэнту (больш вядомы як Пэле) памёр ва ўзросце 82 гадоў пасля працяглай хваробы. Пэле, які тройчы станавіўся чэмпіёнам свету па футболе, не стала 29 снежня 2022 года ў больніцы бразільскага штату Сан-Паўла. Развітанне з сусветным футбалістам пачалося 2 студзеня і працягвалася содні на стадыёне «Віла Бэлміру» футбольнага клуба «Сантус», за які Насімэнту раней граў, а ў краіне была аб’яўлена трохдзённая жалоба. «Белсат» сабраў здымкі з цырымоніі развітання з «каралём футболу» Пэле.

Заўзятары легенды бразільскага футболу збіраюцца ля стадыёну «Віла Бэлміру» футбольнага клуба «Сантус», каб развітацца з Пэле.
Фота: Miguel Schincariol / AFP / East News
Чарга з ахвотных аддаць пашану футбалісту.
Фота: Ricardo Moraes / Reuters / Forum
Чарга на стадыёне футбольнага клуба «Сантус», за які Насімэнту раней граў.
Фота: Amanda Perobelli / Reuters / Forum
Труну з целам Пэле нясуць па полі стадыёну «Віла Бэлміру».
Фота: AP Photo / Matias Delacroix / East News
Труна з целам Пэле на полі стадыёну «Віла Бэлміру» футбольнага клуба «Сантус».
Фота: AP Photo / Matias Delacroix / East News
Заўзятар трымае кубак і плакат у гонар Пэле падчас развітання з вялікім футбалістам на стадыёне «Віла Бэлміру».
Фота: Ettore Chiereguini / AGIF / AP / East News
Футболкі з нумарам Пэле вісяць ля стадыёну «Віла Бэлміру».
Фота: Ueslei Marcelino / Reuters / Forum
Заўзятар вешае банер з выявай легендарнага бразільскага гульца.
Фота: Amanda Perobelli / Reuters / Forum
Труна з целам Пэле на полі футбольнага стадыёну «Віла Бэлміру».
Фота: Diego Vara / Reuters / Forum
Жанчына плача падчас працэсу развітання з футбалістам Пэле.
Фота: Carla Carniel / Reuters / Forum
Футбольныя заўзятары аддаюць апошнюю пашану каралю бразільскаму футболу Пэле на стадыёне «Віла Бэлміру».
Фота: AP Photo / Matias Delacroix / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў