«Гэта сапраўды ўмоўны «Навічок». Расследавальнік Грозэў пра смерць Навальнага


Журналіст-расследавальнік Хрыста Грозэў у інтэрв’ю пісьменніку Міхаілу Зыгару выказаў здагадку, што апазіцыйнага расейскага палітыка Аляксея Навальнага ў вязніцы маглі паўторна атруціць «Навічком», як гэта спрабавалі зрабіць у 2020 годзе.

Хрыста Грозэў.
Фота: Cyprus Daily News

«Я мяркую, што гэта сапраўды ўмоўны «Навічок». Бо тое, што яны «Навічком» спрабавалі зрабіць у 2020 годзе, вельмі верагодна і вельмі магчыма паспрабавалі скончыць», – сказаў расследавальнік.

На думку эксперта, улады Расеі «ўклалі столькі гадоў і столькі грошай» у папярэднюю спробу забойства Аляксея Навальнага, што «пакінуць яе няскончанаю нельга».

Hавiны
У Расеі затрымалі больш як сотню ўшанавальнікаў памяці Навальнага
2024.03.02 09:38

Хрыста Грозэў мяркуе, што забойствы палітычных вязняў і апазіцыянераў у Расеі працягнуцца. Уладзімір Пуцін мог таксама забіць Навальнага, каб даць сігнал Захаду пра адсутнасць чырвоных лініяў.

Журналіст пракаментаваў і звесткі пра магчымы абмен Навальнага на затрыманага ў Нямеччыне афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава. Паводле яго, працэс перамоваў пачаўся амаль два гады таму і быў вельмі складаны. Пры гэтым меркавалася, што пасля вызвалення палітык дапаможа пакласці канец вайне, стаўшы яе самым вядомым апанентам.

«Мы стварылі спіс для абмену. Вельмі спадзяваліся, што ён станецца спісам для рэальнай угоды. І аптымізм за дзень да забойства быў вельмі высокі», – адзначыў Грозэў.

Пуцін, на думку расследавальніка, быў «злы на тое, што яму нахабна прапанавалі Аляксея Навальнага ў абмен на Красікава».

Пра тое, што Навальнага і яшчэ двух амерыканцаў маглі абмяняць на афіцэра ФСБ, але за дзень да абмену галоўнага апазіцыянера Расеі забілі, раней заяўляла калега палітыка Марыя Пеўчых.

Hавiны
«Навальнага забілі за дзень да магчымага абмену»
2024.02.26 14:08

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў