«Навальнага забілі за дзень да магчымага абмену»


Аляксея Навальнага і яшчэ двух амерыканцаў маглі абмяняць на афіцэра ФСБ, але за дзень да абмену галоўнага апазіцыянера Расеі забілі. Аб гэтым у відэазвароце заявіла журналістка Марыя Пеўчых.

Марыя Пеўчых робіць заяву пра забойства Навальнага.
Фота: скрыншот з відэа Алексей Навальный / YouTube

«Аляксей Навальны мог бы проста цяпер, проста сёння сядзець на гэтым месцы. І гэта не фігура маўлення. Гэта магло і мусіла здарыцца. Навальны ў найбліжэйшыя дні павінен быў апынуцца на свабодзе, таму што мы дамагліся пастановы пра ягоны абмен», – сказала Марыя Пеўчых.

Паводле Марыі Пеўчых, у пачатку лютага Пуціну прапанавалі абмяняць кілера, афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, які адбывае тэрмін за забойства ў Берліне, на двух амерыканскіх грамадзянаў і Аляксея Навальнага.

«Я атрымала пацверджанне аб тым, што перамовы [аб абмене Навальнага] вядуцца і знаходзяцца на фінальнай стадыі, увечары 15 лютага. 16 лютага Аляксей быў забіты», – заявіла Пеўчых у сваім відэазвароце.

Нагадаем, пра тое, што Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.

Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады.

Hавiны
Gulagu.net паведамляе, што Навальнага, магчыма, катавалі перад смерцю
2024.02.25 16:47

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў