Рышы Сунак пракаментаваў заяву пра адпраўку брытанскіх вайскоўцаў ва Украіну


Прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак заявіў, што накіроўваць брытанскіх жаўнераў ва Украіну пакуль не плануецца. Паводле ягоных словаў, нядаўна прызначаны кіраўнік Мінабароны Грант Шапс, які распавёў пра магчымую адпраўку інструктараў, меў на ўвазе планы на «доўгатэрміновую перспектыву», паведамляе Бі-Бі-Сі.

Раней міністр абароны Грант Шапс заявіў, што ў рэшце навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў брытанскімі інструктарамі будзе перанесена непасрэдна на тэрыторыю Украіны. Гэтыя словы міністра выклікалі вялікі рэзананс, бо Брытанія і іншыя саюзнікі старанна пазбягаюць фармальнай вайсковай прысутнасці на тэрыторыі Украіны.

Адказваючы на пытанні журналістаў перад канферэнцыяй Кансерватыўнай партыі ў Манчэстэры, Рышы Сунак заявіў: «Міністр абароны меў на ўвазе, што, магчыма, у будучыні мы зможам праводзіць навучанне ва Украіне».

«Але гэта нешта на доўгатэрміновую перспектыву, а не тут і зараз. Брытанскіх жаўнераў не адправяць удзельнічаць у цяперашнім ваенным канфлікце», – дадаў ён.

За апошні год Вялікая Брытанія ўжо падрыхтавала 26,5 тыс. украінскіх вайскоўцаў, а да канца года іх колькасць павінна скласці каля 30 тысяч.

Hавiны
Борыс Джонсан раскрытыкаваў NATO за слабую пазіцыю па Украіне
2023.07.14 23:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў