Небывалай магутнасці ўраган у Флорыдзе і трагедыя ў ПАР. Галоўныя здымкі тыдня


Расея нанесла ракетны ўдар па прамысловым аб’екце Украіны, узбярэжжа Флорыды накрыў вялікі ўраган з парывамі ветру да 200 км/г, у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы згарэў будынак з людзьмі – сабралі галоўныя здымкі тыдня.

Украінскія праваахоўнікі стаяць побач з прамысловым аб’ектам, які ахапіў агонь пасля расейскага ракетнага ўдару ў вёсцы Гогалева Палтаўскай вобласці, Украіна.
Фота: Handout / Ukrainian Presidential Chief of Staff Andriy Yermak / AFP / East News
Удзельнікі іспанскана фестывалю бітвы памідорамі «Таматына» (La Tomatina) ў горадзе Буннёль, Іспанія.
Фота: Eva Manez / Reuters / Forum
Жанчына ўскладае кветкі да мемарыялу затрыманым і зніклым без вестак на могілках у Сант’яга. 30 жніўня прэзідэнт Чылі Габрыель Борыч (Gabriel Boric) прэзентаваў план пошуку зніклых без вестак ахвяраў дыктатуры 1973–1990 гадоў. Гэта першая афіцыйная ініцыятыва за 50 гадоў пасля дзяржаўнага перавароту чылійскага дыктатара Аўгуста Піначэта (Augusto Pinochet) для збору інфармацыі пра лёс 1162 чалавек, месца перабывання якіх дасюль невядомае. Сант’яга, Чылі.
Фота: Martin Bernetti / AFP / East News
Белыя мядзведзі шпацыруюць па ледавіку, які нязменна растае. Свальбар (Svalbard), Нарвегія.
Фота: Sebnem Coskun / Anadolu Agency / abacapress.com / East New
Украінскія школьнікі ў нацыянальным адзенні танчаць у харкаўскім метро ў першы школьны дзень. Харкаў, Украіна. 1 верасня 2023 года.
Фота: Mstyslav Chernov / AP Photo / East News
Пажарнікі і медыкі працуюць на месцы пажару ў закінутым пяціпавярховым будынку ў Ёганэсбурзе (Johannesburg), дзе загінулі прынамсі 72 чалавекі, сярод якіх былі 12 дзяцей. У будынку, які занялі бяздомнікі, адсутнічала электразабеспячэнне, прычынай узгарання пасярод ночы маглі стацца запаленая свечка ці газавая фаерка. Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамапхоса (Cyril Ramaphosa) паведаміў, што гэта беспрэцэдэнтная трагедыя ў гісторыі гораду. Ёганэсбург, ПАР.
Фота: Ihsaan Haffejee / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Частка ўшчэнт згарэлага лесу пасля пажару каля вёскі Авантас (Avantas) у рэгіёне Эўрас (Evros), Грэцыя.
Фота: Alexandros Avramidis / Reuters / Forum
Амерыканка Джуэл Бэгет (Jewell Baggett) сядзіць на ванне сярод абломкаў дому, пабудаванага ейным дзедам, дзе жылі тры пакаленні сям’і. Ураган Ідалія ператварыў дом у руіны. На ўзбярэжжа Флорыды абрынуўся ўраган Ідалія, які суправаджаўся парывамі ветру да 200 км/г і штармавымі нагонамі (анамальнымі ўздымамі ўзроўню вады, прычынай якіх былі моцныя вятры трапічнага цыклону або магутныя цыклоны сярэдніх шыротаў). У выніку ў штаце Флорыда больш за 275 тысячаў чалавек засталіся без электрычнасці. Горшу-Біч (Horseshoe Beach), ЗША.
Фота: Cheney Orr / Reuters / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў