«За працоўныя заслугі». Лукашэнка ўзнагародзіў медалямі Эйсмант, Гайдукевіча і не толькі


Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 красавіка ўказ аб узнагароджанні за «шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўнёсак у дзяржаўнае будаўніцтва, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны». Пра гэта паведамляе Reform.by.

Наталля Эйсмант. Фота – скрыншот АНТ

Гэтак, прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, кіраўнік ОНТ Марат Маркаў, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, старшыня Менгарвыканкаму Уладзімір Кухараў і дэпутат Алег Гайдукевіч атрымаюць медаль «За працоўныя заслугі».

Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч і першы намеснік Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў узнагароджаныя ордэнам Пашаны, паралімпіец Аляксей Талай – медалём Францішка Скарыны.

Hавiны
У Менску асудзілі падпалкоўніка КДБ, які здабыў перамовы Эйсмант і Баскава
2022.03.30 18:45

ПС belsat.eu

Стужка навінаў