15 грамадзянаў Расеі былі абраныя ў дэпутаты мясцовых саветаў


Дэпутатамі мясцовых саветаў былі абраныя 15 грамадзянаў Расейскай Федэрацыі, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведаміў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: БелТА

«15 чалавек сталі дэпутатамі мясцовых саветаў. 11 чалавек абраныя ў раённыя саветы дэпутатаў, 4 – у сельскія», – сказаў Ігар Карпенка.

Падчас адзінага дня галасавання было абрана 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 511 дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў усіх узроўняў.

Першая сесія Палаты прадстаўнікоў мае адбыцца 22 сакавіка.

Усяго ў спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў было ўключана больш за 6,9 мільёнаў грамадзянаў. Пры гэтым больш за 95 тысячаў з іх – гэта былі грамадзяне Расеі, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі і маюць права галасаваць на выбарах у мясцовыя саветы.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў