Пра гэта напісаў у Facebook кіраўнік абʼяднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.
34-гадовага бізнесмена затрымалі 13 чэрвеня.
Анатолю Шумчанку пра затрыманне прадпрымальніка паведамілі таксісты. Як паведаміў Шумчанка «Нашай Ніве», па непацверджанай інфармацыі, Пузікава затрымалі па падазрэнні ў нявыплаце падаткаў.
Пакуль афіцыйна гэтую інфармацыю не пацвердзілі. У Следчым камітэце інфармацыі пра затрыманне Пузікава няма.
На форумах таксісты абмяркоўваюць магчымае затрыманне Пузікава. У каментарах пішуць, што ён на «Валадарцы», а затрымалі яго разам з жонкай, намеснікам і кіроўцам. Пазней апошняга адпусцілі.
Служба таксі працуе ў звычайным парадку.
У 2015 годзе Віктар Пузікаў заняў 25-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых маладых беларускіх бізнесменаў паводле версіі парталу probusiness.by.
ДР belsat.eu