МУС Расейскай Федэрацыі абвясціла ў вышук дзейнага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і экс-прэзідэнта Пятра Парашэнку. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».
Звесткі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі з’явіліся ў базе вышуку МУС РФ. Паводле якіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу ім выставілі абвінавачванне, не паведамляецца.
Расея часта абвяшчае ў вышук украінскіх палітыкаў, генералаў і чыноўнікаў. Летась абвесцілі ў вышук тагачаснага галоўнакамандуючага ЗСУ Валерыя Залужнага, новага галоўнакамандуючага Аляксандра Сырскага і кіраўніка ГУР Мінабароны Украіны Кірылу Буданава. Яму, напрыклад, завочна выставілі абвінавачанне «ва ўчыненні тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Расеі».
Глеб Нержын belsat.eu