У Лёзне за выраб і распаўсюд парнаграфіі, падобна, судзяць дырэктара школы


У раскладзе суда Лёзненскага раёну з’явілася імя Ігара Анатолевіча Атрошчанкі. Яго абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 ч. 1 КК РБ). Ягонае імя цалкам супадае з імем дырэктарам Дабрамыслінскай вясковай школы Лёзненскага раёну.

Ігар Атрошчанка і начальніца аддзелу ідэалагічнай працы і справаў моладзі райвыканкаму Таццяна Анціпенка.
Фота: lioznonews.by

Гэта заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю! | Новости Витебска». Адміністратары канала адзначаюць, што на сайце школы імя дырэктара знікла з графіку прыёму.

Ігар Атрошчанка не працуе дырэктарам з сакавіка 2024 года. За ягоныя абавязкі пакуль адказвае намесніца дырэктара ў выхаваўчай працы Іна Вагароўская, распавялі ў школе журналісту «Медиазоны». А абʼяднанне былых сілавікоў Беларусі «BELPOL» расказала, што Ігар Анатолевіч Атрошчанка ў Віцебскай вобласці толькі адзін.

У чым канкрэтна абвінавачваюць мужчыну, не вядома. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Hавiны
У Добрушы дзяўчынку аддалі ў прыёмную сям’ю. Яе гвалтавалі там чатыры гады
2024.03.05 10:47

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў