З-за кратаў у Беларусі былі вызваленыя двое грамадзян Японіі, сцвярджае «KYODO NEWS» са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Японіі. Раней было вядома толькі пра аднаго – Акіхіра Гаеўскага-Ханаду.
Грамадзяніна Японіі затрымалі ў Беларусі за тое, што ён нібыта здымаў пуцеправод Гомель ‒ Кобрын паблізу станцыі Калінкавічы-Заходнія 1 снежня. Яго заўважыў машыніст электравіка і перадаў гэта дыспетчару, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.