Грамадзяніна Японіі затрымалі ў Беларусі за тое, што ён нібыта здымаў пуцеправод Гомель ‒ Кобрын паблізу станцыі Калінкавічы-Заходнія 1 снежня. Яго заўважыў машыніст электравіка і перадаў гэта дыспетчару, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
Далей інфармацыю перадалі ваенізаванай ахове і міліцыі, якія затрымалі замежніка. Яго перадалі супрацоўнікам КДБ для далейшага разгляду.
Гэта ўжо другі грамадзянін Японіі, затрыманы за фота- і відэаздымку інфраструктуры БЧ і цягнікоў.
У верасні 2024 года затрымалі грамадзяніна Японіі, выкладчыка японскай мовы Масатосі Наканісі, якога абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці.
Паводле КДБ, Наканісі збіраў інфармацыю пра сацыяльна-палітычнае становішчы ў Беларусі, кітайскі праект «Адзін пояс – адзін шлях», сітуацыю на мяжы Беларусі і Украіны ды нібыта здымаў вайсковую інфраструктуру і чыгуначныя аб'екты.
Наканісі прызнаны палітычным звязнем.
Арсен Рудэнка belsat.eu