Франак Вячорка, старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай, 10 жніўня падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве адказаў на пытанне карэспандэнта «Белсату» адносна пашпарту дэмакратычных сілаў.
Дэмакратычным сілам прыходзіцца развязваць шэраг праблемаў, каб пашпарт Новай Беларусі быў прыдатны да паўнавартаснага выкарыстання, але ўсё будзе, ставіць праект на паўзу ніхто не збіраецца, паведаміў дарадца лідаркі дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры шоу «Обычное утро».