Naviny

Пашпарты Новай Беларусі не перасталі рабіць. Пашпартны цэнтр: «Працуем над юрыдычнымі момантамі, чакаем на аўдыт»

Выява пашпарта Новай Беларусі на канферэнцыі «Новая Беларусь»
Выява пашпарта Новай Беларусі на канферэнцыі «Новая Беларусь». Варшава, Польшча. 6 жніўня 2023 года. Фота: Белсат

Кампанія «Garsų pasaulis» паведаміла, што спыняе выраб пашпартоў Новай Беларусі. Але ж пра гэта ўжо паведамляў Пашпартны цэнтр тры тыдні таму. Што адбываецца? «Белсат» атрымаў каментар кіраўніка Пашпартнага цэнтру.