Naviny

Чым Генпракуратуры Літвы не спадабаўся пашпарт Новай Беларусі? Спыталі ў дэпутатаў Сейму

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка з пашпартам Новай Беларусі
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка з пашпартам Новай Беларусі падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Генеральная пракуратура Літвы выслала неадназначны ліст Беларускаму пашпартнаму цэнтру: ці то папярэдзіла, каб дакумент не спрабавалі выдаць за сапраўдны пашпарт да афіцыйнага прызнання, ці то прыгразіла крымінальнай адказнасцю за выраб. «Белсат» спытаў дэпутатаў Сейму, што вядома пра прэтэнзіі Генпракуратуры.