Увечары ў пятніцу 25 ліпеня і ў суботу 26 ліпеня праз залевы ў Віцебскай вобласці здарыліся падтапленні – вада настолькі падмыла глебу, што сышоў апоўзень і абрынуліся гаспадарчыя пабудовы. Акрамя таго, была разбураная аўтамабільная дарога, паведамляе МНС.
Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі паведаміла пра наступствы ад моцнага ветру, што абрынуўся на краіну 30 чэрвеня – 1 ліпеня. На першы ліпеньскі дзень таксама абвешчанае штармавое папярэджанне.
У Беларусі істотна вырасла колькасць ахвяраў у пажарах. Гэта вынікае са зводнай табліцы Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, увагу на якую звярнула выданне «Позірк».