Земфіра добраахвотна выплаціла кампенсацыю фанату за брыдкаслоўе на канцэрце двухгадовай даўніны


Спявачка выплаціла невядомаму растаўчаніну звыш 300 тысяч рублёў (амаль 5 тысяч долараў) за «маральную шкоду», нанесеную яму падчас выступу ў 2013 годзе.

Пра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміў адвакат пакрыўджанага Яраслаў Міхайлаў. Штраф уключае кошт квітка на імпрэзу.

Кампенсацыю ад Земфіры хочуць атрымаць яшчэ двое наведнікаў канцэрту. Яны таксама звярнуліся да юрыстаў.

«Накапаць» на артыстку пастанавіў фанат, якога абурылі паводзіны Земфіры падчас канцэрту ў Растове. Рок-каралеўна, справакаваная крыкамі аднаго з неадэкватных гледачоў, перапыніла свой выступ, праспяваўшы: «Я больш ніколі не вярнуся ў Растоў», публічна вылаялася і сышла са сцэны. Пазней яна папрасіла прабачэння, але для абуранага растаўчаніна, відаць, гэтага было замала.

На паклёп праз два гады мужчыну падштурхнуў апошні выступ Земфіры ў Тбілісі, дзе яна падхапіла ўкраінскі сцяг, які перадаў ёй кіеўскі прыхільнік, і пачала ім размахваць.

Чытайце таксама: У Маскве Земфіра заспявала на ўкраінскай мове

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў