Як у кіно. У Чылі рабаўнікі скралі з аэрапорту $ 15 млн


Праз масавыя пратэсты чылійскай паліцыі не да рабаўнікоў.
Фота: JUAN GONZALEZ / Reuters / Forum

Група ўзброеных зламыснікаў напала на браніраваны аўтамабіль у аэрапорце сталіцы Чылі Сант’яга і скрала каля $ 15 млн. Пра гэта паведамляе «El Mundo».

Паводле звестак чылійскай паліцыі, падазраваныя праніклі ў тэрмінал на двух аўтамабілях, а затым напалі на бранявік з валютай, толькі што дастаўленай на тэрыторыю краіны на адным з самалётаў.

ВІДЭА
Нападаў на банкі, каб сплаціць крэдыт. Міліцыя злавіла гомельскага рабаўніка
2020.03.09 14:52

Рабаўнікі прыгразілі ахоўнікам зброяй, а затым схаваліся з грашыма. Адзначаецца, што зламыснікі скралі $ 14 млн і € 1 млн.

Гэта ўжо другое рабаванне ў аэрапорце Сантʼяга за апошнія гады. У 2014 годзе нападнікі выкралі з фургона, які знаходзіўся там, каля $ 10 млн. А ў 2017 годзе яшчэ адна банда рабаўнікоў скрала $ 19 млн з офісу транспартнай кампаніі ў ваколіцах Сантʼяга.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў