Віктар Бабарыка заявіў, што сабраў 100 тысяч подпісаў


Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка заявіў, што ягоная ініцыятыўная група сабрала 100 тысяч подпісаў.

Пра гэта Бабарыка абвесціў падчас сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў Берасці.

Паводле Канстытуцыі, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты, трэба сабраць мінімум 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку.

«Мінімум ужо сабраны, яны (подпісы – заўв. belsat.eu) ўжо знаходзяцца ў штабе. Але, як мы казалі, нам патрэбны мільён», – падкрэсліў Бабарыка.

Нагадаем, 27 траўня Бабарыка заявіў пра тое, што ягоная каманда сабрала 50 тысяч подпісаў, а напрыканцы мінулага тыдня – 75 тысяч. 2 чэрвеня патэнцыйны кандыдат абвесціў, што барʼер у 100 тысяч подпісаў амаль дасягнуты.

Hавiны
Віктар Бабарыка пра словы Лукашэнкі: «Нельга расстрэльваць уласны народ»
2020.06.06 13:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў