У Курапатах вандалы разбілі «лаву Клінтана» – памятны знак, усталяваны ў 1994 годзе падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Зміцер Дашкевіч.
На фота, якое апублікаваў актывіст, відаць, што мармуровая лава разбіта на чатыры вялікія кавалкі.
Лава была ўсталяваная ў 1994 годзе падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Памятны знак за гэты час неаднаразова пакутаваў ад дзеянняў вандалаў.
СК, belsat.eu