Варта ў Курапатах спыніла вандала, які з сякерай накінуўся на актывістаў


Вартаўнікі Курапатаў, якія з вясны бягучага году трымаюць пратэст на стварэнне ў мемарыяле Курапаты рэстарацыі «Паедзем паядзім» спалохалі зламыснікі, які з кувалдай і сякерай меў намер знішчыць вядомую ва ўрочышчу лаву Клінтана.

Інцыдэнт адбыўся вечарам, калі сцямнела. Павал Севярынец, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД у сваім Фэйсбуку адзначае, што гісторыя падобная на трылер. Адзін з удзельнікаў варты Пётр Рабушка вяртаўся праз Курапаты дадому і пабачыў 50-гадовага мужчыну з кувалдай і сякерай каля лавы Клінтана. На пытанне актывіста мужчына накінуўся на Пятра з сякерай. Вартаўнік Курапатаў здолей уцячы і пазваніў актывістам, якія стаялі каля рэстарацыі.

Вандал збочыў у лес, а актывісты па слядах пабачылі, што зламыснік пабег у бок кальцавой.

Hавiны
«Курапаты ўпарта не хочуць станавіцца гісторыяй». Сяргей Пальчэўскі напісаў апавяданне
2018.07.18 12:54

СК, belsat.eu

Стужка навінаў