У вёсцы Станькава на людзей абваліўся дом


Відавочца паведаміў у ратавальнікам пра выбух і абрушэнні часткі аднапавярховага цаглянага будынку на тэрыторыі былой ваеннай часткі ў в. Станькава Дзяржынскага раёну Менскай вобласці. У выніку здарэння траўмаваныя два чалавекі, якіх адвезлі ў шпіталь. Сярод пацярпелых мужчына 1988 года нараджэння, які праходзіў побач.

На месцы вядуцца пошукава-выратавальныя работы, працуе кіналагічная служба Рэспубліканскага атраду спецыяльнага прызначэння МНС. Прычына таго, што адбылося высвятляецца, паведамляе МНС.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў