Урачыстасці прымеркаваныя да 155 угодак з Дня смерці кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў на землях Літвы і Беларусі пройдуць 22-23 сакавіка ў Вільні.
22 сакавіка
10:30 на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė) званы касцёла св. Апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага.
Пасля званоў, на працягу ўсяго дня, адбудзецца зачытванне імёнаў паўстанцаў, якое будзе цягнуцца да 19 гадзіны, калі на Лукіскім пляцы будуць запаленыя 26 паходняў.
23 сакавіка
13:30 збор удзельнікаў на вуліцы Святога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė),
13:45 пачатак шэсьця на Лукіскі пляц
14:20 пачатак урачыстасьцяў на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė)
16:00 гістарычны круглы стол, прысьвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстаньню 1863-1864 гг. у Нацыянальным музэі Літвы (Arsenalo gatvė 3)
18:00 Імша памяці паўстанцаў у касьцёле Сьвятога Барталамея (Užupio gatvė 17A)
Тут можна знайсці інфармацыю пра арганізаваную вандроўку ў Вільню, прысвечаную Кастусю Каліноўскаму.
Увосень у Вільні плануюць пахаванне ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага. Літоўскі бок запрапанаваў захаваць парэшткі ў цэнтральнай капліцы на віленскіх могілках Росы. На мануменце разам з літоўскай і польскай з’явіцца і беларуская мова.
У Літве выказалі спадзеў, што ўдзел у цырымоніі возьмуць і найвышэйшыя дзяржаўныя службовыя асобы Беларусі, Украіны, Латвіі.
ДР belsat.eu