У Сургуце невядомы параніў нажом 8 мінакоў


У расейскім горадзе Сургут невядомы напаў на мінакоў з нажом, у выніку чаго 8 чалавек былі дастаўлены ў шпіталь з нажавымі раненнямі. Нападнік быў застрэлены паліцэйскімі, якія прыбылі на месца здарэння. 

Следчы камітэт Расеі распачаў гэтым факце крымінальную справу па артыкулу 105 КК РФ «замах на забойства».

Па дадзеных СК, невядомы мужчына, узброены нажом, напаў на мінакоў у цэнтры Сургута сёння каля 11 гадзін 20 хвілін. Ён нанёс нажавыя раненні 8 грамадзянам. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваны з раненнямі рознай ступені цяжкасці.

Матывы злачынца невядомыя. Версію тэракта ў МУС Расеі пакуль не разглядаюць у якасці асноўнай.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў