У Судане вынеслі прысуд былому дыктатару


Амар аль-Башыр. Фота – businessfm.spb.ru

Суд у сталіцы Судану Хартуме вынес прысуд былому кіраўніку краіны, зрынутаму сёлета ў красавіку. Пра гэта паведамляе «Al-Jazeera».

14 снежня 75-гадовы Умар аль-Башыр быў прызнаны вінаватым у незаконным захоўванні замежнай валюты, атрыманні грошай з-за мяжы і адмыванні незаконных даходаў. Яго асудзілі на два гады турмы.

Аб’ектыў
Тысячы жыхароў Судану святкуюць канец 30-гадовага кіравання прэзідэнта Умара аль-Башыра
2019.04.11 22:13

З прычыны сталага веку былы суданскі дыктатар будзе адбываць пакаранне ў карэкцыйным цэнтры.

Пераварот у Судане адбыўся 11 красавіка, калі ваенны савет узяў на сябе кіраванне краінай, а прэзідэнт Умар аль-Башыр быў узяты пад варту. Новыя ўлады ўвялі ў краіне надзвычайнае становішча тэрмінам на тры месяцы і зачынілі межы.

Hавiны
У Судане ўслед за экс-прэзідэнтам арыштаваны і спікер парламенту
2019.04.17 15:04

Аль-Башыр кіраваў Суданам 30 гадоў з моманту перавароту ў 1989 годзе. У 2008 годзе Міжнародны крымінальны суд вынес ордар на яго арышт паводле абвінавачвання ў генацыдзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў