У Судане ўслед за экс-прэзідэнтам арыштаваны і спікер парламенту


Спікера парламента Судану Ібрагіма Амара затрымалі ў міжнародным аэрапорце Хартума ўслед за адхіленым ад прэзідэнцтва Амарам аль-Башырам. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Аль-Хадас» са спасылкай на крыніцы.

Напярэдадні, вечарам 16 красавіка, паводле крыніцы тэлеканалу Al Arabiya у службе бяспекі і двух крыніц у сям’і адхіленага прэзідэнта Амара аль-Башыра, экс-кіраўніка дзяржавы перавялі з рэзідэнцыі ў турму Кобер у Паўночным Хартуме.

Па словах крыніц у сямʼі Башыра, пасля адхілення 11 красавіка, яго трымалі пад аховай у прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Крыніца ў турме ўдакладніла, што цяпер Башыра трымаюць у адзіночнай камеры пад узмоцненай аховай.

Пераварот у Судане адбыўся 11 красавіка, калі ваенны савет узяў на сябе кіраванне краінай, а прэзідэнт Амар аль-Башыр быў узяты пад варту. Новыя ўлады ўвялі ў краіне надзвычайнае становішча тэрмінам на тры месяцы і зачынілі межы.

Hавiны
У Судане зноў змянілася ўлада
2019.04.13 17:41

СК belsat.eu паводле rbc.ru

Стужка навінаў