У сталіцы адчынілі дзяржаўны гатэль для хатніх гадаванцаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=7pxpEMJZ7A8″][vc_column_text]Першы госць ужо засяліўся ў свой нумар.

Усяго ў гатэлі 72 нумары для котак і сабакаў. Чатыры з іх – пакоі класу люкс з павялічанаю плошчаю. Засяляюць жа ў гатэль толькі дарослых гадаванцаў: сабакаў ад 8–9 месяцаў, катоў – ад 6–7, з абавязковым ветэрынарным пашпартам. Установа належыць дзяржаўнаму прадпрыемству «Фаўна гораду».

ЦАРЫКОЎСКАЯ ТАМАРА, ДЫРЭКТАРКА ДП «ФАУНА ГОРОДА»: «Падчас прыёму ў нас запаўняецца рэгістрацыйная картка на кожную жывёліну. Запаўняе яе ўладальнік. Ён упісвае туды ўсе звычкі гадаванца і пажаданні па тым, як яго выгульваць, калі гэта сабака».

Содні перабывання каштуюць уладальнікам катоў 12 рублёў 70 капеек. Кошты для сабакаў – прыкладна ад 14 да 18 рублёў, у залежнасці ад вагі жывёліны. За ВІП-нумар давядзецца заплаціць амаль 25 рублёў. Сюды можна прынесці канапу ці нават тэлевізар для сямейнага ўлюбёнца. Але сярод абаронцаў жывёлы гучаць і скептычныя галасы.

АНАСТАСІЯ ЖАЎРЫД, ЗОААХОЎНІЦА: «Цяпер у Беларусі няма ніводнага дзяржаўнага прытулку, але гатэль будзе».

Ёсць і іншыя перасцярогі: побач з гатэлем размяшчаецца пункт прыёму і часовага ўтрымання бадзяжнай жывёлы, а таксама ветэрынарная станцыя.

АНАСТАСІЯ ЖАЎРЫД, ЗОААХОЎНІЦА: «Такое суседства з бадзяжнымі жывёлінамі можа прывесці да жахлівых наступстваў».

Аднак у дырэкцыі «Фаўны гораду» запэўніваюць, што людзі ў гэтых двух установах працуюць розныя, таму прышчэпленым жывёлінам ды іхным гаспадарам баяцца няма чаго.

ВУ, belsat.eu

Стужка навінаў