Прыхільнікі сепаратысцкіх курдскіх арганізацыяў напалі ў Сірыі на расейска-турэцкі канвой. Пра гэта паведамляе турэцкае выданне «EHA MEDYA».
Кадры нападу прыведзеныя ў «Тўітэры» выдання.
На іх бачна, як людзі закідваюць камянямі і «кактэйлямі Молатава» машыны вайсковага канвою.
Адзначаецца, што ў выніку нападу адна з расейскіх бронемашынаў была пашкоджаная.
МГ belsat.eu