У Швецыі прызналі недастатковую эфектыўнасць захадаў супраць COVID-19


Галоўны эпідэміёлаг Швецыі прызнаў недастатковую эфектыўнасць пастановы не ўводзіць суворага каранціну праз каронавірус, перадае Шведскае радыё.

Андэрс Тэгнэл адзначыў, што мяккія абмежаванні перасоўвання людзей прывялі да занадта вялікай колькасці смерцяў ад COVID-19.

«Калі б мы зараз зноў сутыкнуліся з такім жа захворваннем і ў нас былі б тыя самыя веды, якія ў нас ёсць сёння, я думаю, нашы дзеянні былі б дзесьці паміж тым, што робім мы і што чыніць астатні свет», – сказаў галоўны эпідэміёлаг Швецыі.

Hавiны
У Беларусі афіцыйна пацвердзілі 5 новых смерцяў ад каронавіруса
2020.06.03 15:31

Швецыя адмовілася ўводзіць жорсткі каранцін праз пандэмію каронавірус, супрацьставіўшы яму мяккія абмежаванняў. Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на 3 чэрвеня, тут пацверджана 4 542 смерці ад каронавіруса і 40 803 пацверджаныя выпадкі COVID-19.

Паводле ўзроўню смяротнасці ад COVID-19 Швецыя ўваходзіць у топ-5 краін.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў